Літаратурна-краязнаўчы вугалок “Якуб
Колас на
Піншчыне” - гэта своеасаблівае
культурнае
месца, дзе зберагаецца гісторыя жыцця і творчасці народнага пісьменніка Беларусі,
аднаго з стваральнікаў
беларускай мовы і літаратуры. Вугалок размешчаны на базе Пінскай гарадской дзіцячай
бібліятэкі, якая носіць імя Якуба Коласа.
Яго асаблівасць – гэта дэманстрацыя менавіта таго перыяду , які адлюстроўвае
дзейнасць Песняра на Піншчыне. Цікавасць
выклікаюць фотаздымкі,
плакаты і фотакалажы, звязаныя з нашым родным краем.
Матэрыялы вугалка
размешчаны ў раздзелах “Прыжыццёвыя
выданні Якуба Коласа”, “З-пад пяра пісьменніка”, “Якубу Коласу прысвячаецца”, “У спадчыну нашчадкам”.