Раздзел “Якуб Колас – наш гонар і спадчына” – своеасаблівая фотасправаздача аб рабоце гарадской дзіцячай бібліятэкі імя Я. Коласа па папулярызацыі лепшых твораў класіка беларускай літаратуры і ўшанаванні памяці аб ім.

На Піншчыне захоўваюць памяць аб выдатным сыне беларускага народа – Якубе Коласе. Усё, што звязана са спадчынай славутай постаці ў нацыянальнай культуры, даследуецца і прапаноўваецца праз шанаванне памяці і арганізацыю шматлікіх мерапрыемстваў.

Імя Якуба Коласа ўвекавечана на мемарыяльных дошках у горадзе Пінску па вуліцах Савецкай, 34, Чуклая, 63 і Чыгуначнай, 25.

вуліца Савецкая, 34
вуліца Чуклая, 63
вуліца Чыгуначная, 25

 

У Музеі Беларускага Палесся захоўваюцца дзясяткі экспанатаў, сярод якіх – кніга з аўтографам аўтара, пісьмо Якуба Коласа сялянам вёскі Пінкавічы з запрашэннем прыехаць да іх на святкаванне 70-годдзя, рарытэтная кушэтка з дома па вуліцы Чуклая, 63, кій, які належыў паэту.

Кніга з аўтографам Якуба Коласа падаравана аўтарам Пінскаму краязнаўчаму музею, дзе яна зараз і знаходзіцца
Рарытэтная кушэтка з дома па вуліцы Чуклая, 63
Кій паэта

Цікава, што ў 1964 годзе здымкі фільма “Першыя выпрабаванні” па матывах трылогіі Якуба Коласа “На ростанях” праходзілі там, дзе адбываліся сапраўдныя падзеі, на Піншчыне.

Здымак фільма «Першыя выпрабаванні»

Ганарова, што імя класіка беларускай літаратуры прысвоена Пінскай гарадской дзіцячай бібліятэцы і Пінкавіцкай сярэдняй школе Пінскага раёна. Адна з вуліц у горадзе Пінску носіць імя Якуба Коласа. У вёсцы Пінкавічы дзейнічае літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа.

Пінская гарадская дзіцячая бібліятэка імя Якуба Коласа
Пінская гарадская дзіцячая бібліятэка імя Якуба Коласа

ДУА “Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа” Пінскага раёна
ДУА “Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа” Пінскага раёна
Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа

 

 

Літаратурнае краязнаўства – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці бібліятэк ДУК “Пінская ГЦБС”. З мэтай павышэння цікавасці да літаратуры знакамітага пісьменніка праводзяцца творчыя сустрэчы, вечарыны-партрэты, прэзентацыі выстаў, ствараюцца электронныя рэсурсы.
2022 год адзначаны юбілейнай датай для ўсёй бібліятэчнай супольнасці Рэспублікі — 140-годдзем з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Не засталіся ў баку і бібліятэкі ДУК “Пінская ГЦБС”. У рамках рэалізацыі рэспубліканскага плана да юбілея беларускага пісьменніка была арганізавана і праведзена вялікая колькасць разнапланавых мерапрыемстваў.