|
Янка Купала. Якуб Колас : да 100-годдзя з дня нараджэння / [аўтары тэкстаў: К. В. Камейша, М. М. Мятліцкі ; складальнікі: І. С. Курбека, Я. Ю. Раманоўская, М. А. Тананушка ; мастак А. У. Ружо ; фотаздымкі: А. А. Бірылкі, В. І. Ждановіча, А. М. Лабады [і інш.]]. – Мінск : Полымя, 1981. – 38, [2] с., уключ. вокладку.
Каляндар змяшчае асноўныя даты летапісу жыцця і творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы з фотаздымкамі родных мясцін Песняроў. |
|
Якуб Колас, 1882—1956 [Выяўленчы матэрыял] = Якуб Колас, 1882—1956 : камплект паштовак / фота В. П. Ганчарэнкі, А. С. Дзітлава, А. М. Лабады ; складальнік М. Г. Жыгоцкі. – Мінск : Беларусь, 1982. – 1 вокладка (10 асобных л. : тэкст).
Літаратурная і грамадская дзейнасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа шырока вядома народу нашай краіны і за яе межамі. Талент пісьменніка праявіўся не толькі ў паэзіі, прозе, але і ў драматургіі, крытыцы, публітыстыцы. Яго творы ўваходзяць у залаты фонд нацыянальнай літаратуры, маюць сусветнае значэнне. |
|
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа / [аўтар тэксту А. В. Сабалеўскі ; складальнік С. М. Дашкевіч]. – Мінск : Беларусь, 1986. – 72 с., [12] л. іл., каляр. іл., партр.
У кнізе знойдуцца звесткі пра Другі беларускі дзяржаўны тэатр, яго гісторыю, вопытных майстрах сцэны, спектаклях і ўвогуле пра хвалюючыя старонкі, упісаныя ў летапіс дасягненняў беларускага мастацтва. У кнізе ўпамінаецца і пра ўрачыстае адкрыццё тэатра і прысваенні яму з цягам часу імя класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. |
|
Лужанин, Максим. Якуб Колас рассказывает… / Максим Лужанин, авториз. пер. с белорус. Елена Мозолькова. – Москва : Советский писатель, 1964. – 398 с. : ил.; 17 см.
Повесть рассказывает о детстве Костуся, раскрывает жизненный и творческий путь поэта. Автор описывает встречи Янки Купалы и Якуба Коласа, воссоздает историю стихов «Сымон-музыка» и «На тропах свободы». Работа отмечена Литературной премией Якуба Коласа. |
|
Науменко, И. Я. Из глубин народной жизни / И. Я. Науменко; Академия наук Белорусской ССР, Институт литературы им. Я. Купалы. – Минск : Наука и техника, 1981. – 63, [1] с.
В книге в сжатом «сконденсированном» виде прослеживается творческий путь народного поэта Беларуси Якуба Коласа в дореволюционное и советское время. Анализируются важнейшие произведения писателя, его поэзия и проза. Особое место отведено поэмам «Новая зямля», «Сымон-музыка» и другим произведениям. Много внимания автор уделяет поэтике произведений Якуба Коласа, его стилю. |
|
Навуменка, І. Я. Якуб Колас : нарыс жыцця і творчасці / Іван Навуменка. – Мінск : Народная асвета, 1982. – 207, [1] с. – (Народныя пісьменнікі БССР) .
У кнізе вядомага беларускага празаіка і літаратуразнаўцы Івана Навуменкі, адрасаванай вучням, разглядаецца творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа як дарэвалюцыйнага, так і савецкага часу. Вялікая ўвага надзяляецца праблематыцы твораў, іх мастацкаму стылю, паэтыцы, асаблівасцям сюжэту, кампазіцыі, мовы, раскрываецца роля вялікага паэта ў станаўленні беларускай літаратуры. |
|
Жыгоцкі, М. Р. Сцежкамі паэта : па Коласаўскіх мясцінах / М. Р. Жыгоцкі. – Мінск : Полымя, 1990. – 44, [2] с.
Кніга расказывае пра мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. На Палессі і Магілёўшчыне Канстанцін Міцкевіч працаваў настаўнікам у дакастрычніцкі перыяд; у Падмаскоўі і на Урале ён праходзіў ваенную службу; у Слуцку чытаў лекцыі на настаўніцкіх курсах у пачатку 20-х гадоў. У цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны Якуб Колас жыў і працаваў у Ташкенце. Вярнуўшыся з эвакуацыі, ён жыў у Мінску, сустракаўся з землякамі ў роднай Мікалаеўшчыне. |
|
Народны настаўнік Якуб Колас : зборнік артыкулаў / [падрыхтаваў М. Жыгоцкі]. – Мінск : Народная асвета, 1966. – 101, [2] c. ; 17 см.
К.М. Міцкевіч (Якуб Колас) каля трыццаці гадоў працаваў на ніве народнай асветы: вучыў дзяцей і дарослых, ствараў школы і бібліятэкі, праводзіў вялікую асветніцкую работу. Аб яго педагагічнай дзейнасці і расказваюць артыкулы, якія падрыхтаваў для гэтага зборніка М. Жыгоцкі – навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Якуба Коласа. |
|
Налівайка, А. М. Аповесць Якуба Коласа “Дрыгва” / Алесь Налівайка. – Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры. – Мінск, 1959. – 161, [2] с.
У 1933 годзе была надрукавана аповесць Якуба Коласа “Дрыгва“. Прысвечаная партызанскай барацьбе на Палессі ў час грамадзянскай вайны, аповесць вельмі хутка стала адной з самых любімых кніг беларускага чытача, асабліва моладзі. “Дрыгва“ – твор высокапаэтычны, наскрозь прасякнуты мудрай народнай усмешкай, дасціпнай разважлівасцю, лірычнасцю. У аповесці Якуб Колас не ставіць задачу выявіць усе псіхалагічныя адценні, нюансы паводзін сямідзесяцігадовага партызана дзеда Талаша, астатніх герояў, хоць раскрыццё душэўнага жыцця герояў зроблена ў творы бліскуча, скупымі, але надзвычай выразнымі, дакладнымі мастацкімі дэталямі. Некаторымі рысамі “Дрыгва“ нагадвае прыгодніцкі твор. |
|
Пшыркоў, Ю. С. Якуб Колас. Жыццё і творчасць / Ю. С. Пшыркоў. – Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук Беларускай ССР, 1951. – 166, [1] л. партр.
Чарговая кніга Ю.С.Пшыркова – чарговы біяграфічны нарыс пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа. Яна насычана цікавымі звесткамі і фактамі, даследаваннем паэм “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Казкі жыцця”, палескіх аповесцей. |
|
Пшыркоў, Ю. С. Трылогія Якуба Коласа “На ростанях” / Ю. С. Пшыркоў. – Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1956. – 224, [2] с.
Гэта праца ўяўляе сабой далейшы крок наперад у вывучэнні неўміручай спадчыны вялікага паэта Беларусі Якуба Коласа. Выдатны яго твор “На ростанях” даследуецца тут у шырокім плане важнейшых праблем узаемаадносін рэчаіснасці і мастацтва, традыцый і наватарства, асаблівасцей метаду і стылю. |
|
Барсток, М. Н. Вобраз станоўчага героя ў творчасці Якуба Коласа / М. Н. Барсток, [рэд. Ю. С. Пшыркоў]. – Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук Беларускай ССР, 1951. – 223, [1] с.
Вядучыя старонкі нашай рэчаіснасці Якуб Колас увасабляе ў вобразы станоўчых герояў, пераконвае чытачоў у іх станоўчасці і гэтым выражае свае адносіны да жыцця, спрыяе развіццю ў ім прагрэсіўнага. |