Кнігі Коласа нам
і калыскай, і школай былі.
І на новай зямлі
нас у сённяшні дзень прывялі…
П. Панчанка

Народны паэт Беларусі Якуб Колас нездарма лічыцца класікам беларускай літаратуры. Менавіта iм створаны нацыянальны лiтаратурны канон, узор, на які арыентавалася не адно пакаленне беларускіх пісьменнікаў. Раздзел “Прыжыццёвыя выданні Якуба Коласа” знаёміць з творамі Песняра, якія выйшлі ў друк  з 1948 года па 1956 год і захоўваюцца ў фондзе Пінскай гарадской дзіцячай бібліятэкі імя Якуба Коласа.

Колас, Я. Збор твораў : у 7 т. / Якуб Колас ; рэдкалегія: П. Броўка і інш. ; [уступны артыкул М. Барсток]. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1952. – Т. 1 :  Вершы ; Апавяданні вершам (1904–1917). – 544, [4] с.

Прыжыццёвае выданне Я. Коласа ўключае вершы беларускага класіка за 1906-1916гг., апавяданні ў вершах.

Колас, Я. Збор твораў : у 7 т. / Якуб Колас ; рэдкалегія: П. Броўка і інш. ; [уступны артыкул М. Барсток]. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1952. – Т. 3 : Апавяданні / [заўвагі І. К. Жыдовіча]. – 459, [1] с., [7] л. партр., факсім.

Прыжыццёвае выданне Якуба Коласа ўключае апавяданні дакастрычніцкага і паслякастрычніцкага перыядаў.

Колас, Я. Збор твораў : у 7 т. / Якуб Колас ; рэдкалегія: П. Броўка і інш. ; [уступны артыкул М. Барсток]. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1952. –  Т. 4 : Новая зямля ; Сымон-музыка. – 498, [1] с., партр., факсім.

Прыжыццёвае выданне Якуба Коласа. Паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка» належаць да лепшых здабыткаў паэтычнай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа (1882—1956).

Колас, Я. Збор твораў : у 7 т. / Якуб Колас ; рэдкалегія: П. Броўка і інш. ; [уступны артыкул М. Барсток]. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1952. – Т. 6 :  На прасторах жыцця ; Адшчапенец ; Дрыгва. – 498, [1] с.

Прыжыццёвае выданне Якуба Коласа ўключае вядомыя творы беларускага Песняра “На прасторах жыцця”, “Адшчапенец”, “Дрыгва”.

Колас, Я. Збор твораў : у 7 т. / Якуб Колас ; рэдкалегія: П. Броўка і інш. ; [уступны артыкул М. Барсток]. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1952. – Т. 7 :  Рыбакова хата ; Суд у лесе ; Адплата. – 403, [3] с.

Прыжыццёвае выданне Якуба Коласа ўключае паэмы “Рыбакова хата”, “Суд у лесе” і “Адплата”.

Колас, Якуб. Вершы і паэмы / Якуб Колас ; [пад рэдакцыяй П. Броўкі і інш.]. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры,1948. – 412, [1] c.

Прыжыццёвае выданне Якуба Коласа змяшчае вершы і паэму “Рыбакова хата”.

Колас, Я. Водгульле : [вершы] / Якуб Колас ; [уступны артыкул В. Міцкевіч]. – Факсімільнае выд. – Мінск : Белстан, 2021. – 111, [2] с. – (Серыя факсімільных выданняў да памятных і юбілейных дат).

Факсімільнае выданне зборніка вершаў Якуба Коласа “Водгулле” ад 1922 года.

Колас, Я. Рассказы о прошлом / Якуб Колас ; перевод с белорусского Евг. Мозолькова ; рисунки В. Орлова. – Москва : Государственное Издательство Детской Литературы Министерства просвещения РСФСР, 1956. – 93, [2] с. – (Школьная библиотека).

Прижизненное издание произведений Якуба Коласа в переводе на русский язык. В сборник включены рассказы Я. Коласа и отрывки из его большой автобиографической трилогии «На росстанях», в которой автор правдиво отражает жизнь крестьян, сельской интеллигенции, крестьянской детворы в дореволюционной Белоруссии. Читая «Рассказы о прошлом», отчетливо представляешь, какой большой путь пройден народом.

Колас, Якуб. Новая зямля ; Сымон-музыка / Якуб Колас ; [прадмова Міхася Клімковіча]. – Мінск : Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва БССР, 1953. – 453, [2] с. – (Школьная бібліятэка).

У выданне ўвайшлі знакамітыя паэмы Я. Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка”. У гэтых вялікіх эпічных творах паэтам па-філасофску асэнсавана цэлая эпоха жыцця беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Па-майстэрску раскрыты характары і ўнутраны свет герояў праз іх побыт, абрады, традыцыі, узаемаадносіны, рэальнымі прататыпамі якіх былі яго родныя і аднавяскоўцы. Аўтар паказвае лёс беззямельных сялян, якія марна спрабавалі вырвацца з-пад прыгнёту памешчыкаў і царскіх чыноўнікаў.

Колас, Якуб. П’есы / Якуб Колас ; [рэдактар М. Лужанін]. – Мінск : Дзяржаўнае Выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры,1955. – 177, [1] с.

Прыжыццёвае  выданне драматычных твораў Якуба Коласа ўключае п’есы “Забастоўшчыкі”, “У пушчах Палесся”, “Вайна вайне”.

Колас, Я. Другое чытанне для дзяцей беларусаў  / Якуб Колас. – факсімільнае выданне . – Мінск : Юнацтва, 1998. – 112 с.

Факсімільнае перавыданне першай кнігі Якуба Коласа, якая выйшла ў Пецярбургу ў 1909 г.

Колас, Якуб. На ростанях : трылогія / Якуб Колас : Т. 2. Кн. 3 : . – Мінск :  Дзяржаўнае Выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры,1955. – 353, [1] с.

Прыжыццёвае выданне Я. Коласа. “На ростанях” – эпічная трылогія класіка беларускай літаратуры Я. Коласа, адзін з першых беларускіх раманаў, які меў вялікае значэнне для развіцця гэтага жанру ў беларускай літаратуры. Складаецца з трох частак: ”У палескай глушы”, ”У глыбіні Палесся” і ”На ростанях”. У гэтых працах адлюстроўваецца шырокая карціна жыцця вясковай інтэлігенцыі і працоўнага сялянства пачатку XX стагоддзя.

Колас, Я. Раніца жыцця : апавяданні / Якуб Колас ; малюнкі Е. Ціхановіча. – Мінск : Дзяржаўнае Выдавецтва БССР, Рэдакцыя дзіцячай літаратуры, 1950.– 116 с.

Кніга ўключае вядомыя апавяданні класіка: “У старых дубах”, “Трывога”, “Страшнае спатканне” і інш.

Колас, Я. Собрание сочинений : в 4 т. / Якуб Колас ; под редакцией П. Бровки, М. Исаковского, Е. Мозолькова ; критико-биографический очерк Е. Мозолькова. – Москва : Государственное издательство художественной литературы, 1951–1952. – Т. 1 :  Стихотворения ; Рассказы в стихах ; Хата рыбака : (поэма). – 1951. – 678, [1] с., [1] л. портр.

Прижизненное издание произведений Якуба Коласа в переводе на русский язык. Книга включает стихотворения белорусского классика за 1906-1916гг., 1917-1940гг., 1941-1945гг., 1945-1950гг., рассказы в стихах и поэму “Хата рыбака”.

Колас, Я. Собрание сочинений : в 4 т. / Якуб Колас ; под редакцией П. Бровки, М. Исаковского, Е. Мозолькова. – Москва : Государственное издательство художественной литературы, 1951–1952. – Т. 2 :  Новая земля ; Симон-музыкант : (поэмы). – 1951. – 449, [1] с.

В книгу вошли лучшие поэмы Якуба Коласа «Новая земля» и «Симон-музыкант».  Поэму «Сымон-музыка» называют сокровищницей белорусского языка. Она наполнена музыкой слова талантливого поэта, музыкой, идущей из самых глубин белорусской земли. Поэма входит в золотой фонд белорусской литературы.

Колас, Я. Собрание сочинений : в 4 т. / Якуб Колас ; под редакцией П. Бровки, М. Исаковского, Е. Мозолькова. – Москва : Государственное издательство художественной литературы, 1951–1952. – Т. 3 :  Рассказы и повести. – 1952. – 501, [2] с.

В переводное издание вошли известные рассказы Якуба Коласа: «Деревенщина», «Молодой дубок», «Толстое полено» и др., а также повесть «В полесской глуши».

Колас, Я. Собрание сочинений : в 4 т. / Якуб Колас ; под редакцией П. Бровки, М. Исаковского, Е. Мозолькова. – Москва : Государственное издательство художественной литературы, 1951–1952. – Т. 4 : Повести ; Война войне ; Статьи и речи : (пьеса). – 1952. – 706, [1] с.

В издание вошли повести Я. Коласа «Дед Талаш», «Отщепенец», «На перепутье», пьеса «Война войне».

Колас, Я. Трясина : повесть / Якуб Колас ; перевод с белорусского В. Тарсиса ; [художник С. Романов ; редактор Л. Соловей]. – Минск : Государственное Издательство БССР, Редакция художественной литературы, 1950. – 185, [1] с.

Повесть «Трясина» — одно из значительнейших произведений классика белорусской художественной литературы Якуба Коласа. С большим мастерством автор рассказывает в ней о героической борьбе белорусских партизан в годы гражданской войны против панов и иноземных захватчиков. Герой книги — трудовой народ, крестьянство и беднота Полесья, поднявшиеся с оружием в руках против своих угнетателей — местных богатеев и иностранных интервентов.

Пшыркоў, Ю. С. Трылогія Якуба Коласа “На ростанях” / Акадэмія навук БССР, Інстытут літаратуры і мастацтва ; Ю. С. Пшыркоў ; [рэдактар М. Ц. Лынькоў]. – Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1956. – 224, [3] c.

Прыжыццёвае выданне крытычнага матэрыялу на трылогію Якуба Коласа “На ростанях”.

Пшыркоў, Ю. С. Якуб Колас : жыццё і творчасць / Акадэмія навук Беларускай ССР ; Ю. С. Пшыркоў ; [рэдактар М. Н. Барсток]. – Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук Беларускай ССР, 1951. – 166, [1] с.

У кнізе прадстаўлена разгорнутая біяграфічная спраўка і аналіз творчасці народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа. Глыбокую ацэнку творчасцi Якуба Коласа даў даследчык Ю.С. Пшыркоў.

Колас, Я. Сымон-музыка : паэма / Якуб Колас. – факсімільнае выданне. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2012. – 277 с.

Факсімільнае выданне паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” ад 1925 года. У творы аўтар разважае над шляхамі развіцця нацыянальнага мастацтва і над трагічным лёсам таленту з народа. Праз прызму галоўнага героя Я. Колас спрабуе выявіць істотныя рысы светаразумення і светаадчування беларускага працоўнага сялянства.