“Сэнс жыцця нашага — бесперапынны рух“
Я. Колас
Багатая літаратурная спадчына Якуба Коласа беражліва захоўваецца ў Пінскай гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Я. Коласа. Самым галоўным помнікам пісьменніку з’яўляецца тое, што кнігі народнага паэта чытаюць праз стагоддзі. Немалаважна, што раздзел “У спадчыну нашчадкам” знаёміць з творамі класіка беларускай літаратуры, падараванымі бібліятэцы ўнучкай Верай Данілаўнай Міцкевіч з яе аўтографам.
Колас, Я. Якуб Колас : апавяданне ў малюнках / аўтар тэксту А. Міраславіч ; мастак У. Сулкоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 25 с. – (Славутыя імёны).
Гэта выданне адрасавана маленькім чытачам. Менавіта для іх выпускаецца серыя ілюстраваных апавяданняў пра людзей працы, якія імкнуліся зрабіць наша жыццё радасным і шчаслівым. У маленстве варта пазнаёміцца з дзейнасцю знакамітых творцаў, каб вучыцца быць падобнымі да іх. А з працягам часу годна прадоўжыць іх слаўныя справы. Апавяданне пра Якуба Коласа – першая кніга з серыі “Славутыя імёны”. |
|
Колас, Я. Якуб Колас — дзецям : вершы / Якуб Колас ; [рэдкалегія: А. В. Храмы і інш. ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Установа «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа»]. – Мінск : Альфа-кніга, 2020. – 55 с.
У кнігу ўваходзяць вершы “Да вясны”, “Песня аб вясне”, “На полі вясною”, “Першы гром” і інш. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. |
|
|
Колас, Я. Міхасёвы прыгоды : паэма / Якуб Колас ; [рэдкалегія: А. В. Храмы і інш. ; прадмова Васіліны Міцкевіч ; ілюстрацыі А. Жыткевіч ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Установа «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа»]. – Мінск : Белстан, 2020. – 63 с.
“Міхасёвы прыгоды” прысвечана тэме дзяцінства. У цэнтры паэмы – вобраз хлопчыка, які ўспрымае свет непасрэдна, па-дзіцячы. Усім зместам паэмы, усім характарам паэтычных вобразаў, карцінамі жыцця прыроды і людзей аўтар падводзіць юнага чытача да разумення велічы чалавека, яго стваральнай дзейнасці. |
Колас, Я. Савось-распуснік; Рак-вусач : верш / Якуб Колас ; [рэдкалегія: А. В. Храмы і інш. ; прадмова Марыі Міцкевіч ; ілюстрацыі А. Жыткевіч ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Установа «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа»]. – Мінск : Белстан, 2020. – 57 с.
Верш “Савось-распуснiк“ гумарыстычны, яго выхаваўчае значэнне ў тым, што за ўсiмi дрэннымi ўчынкамi абавязкова iдзе расплата. |
|
Колас, Я. Казкі жыцця : апавяданні / Якуб Колас ; [прадмова В. Міцкевіч ; рэдкалегія: А. В. Храмы і інш. ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Установа «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа»]. – Мінск : Альфа-кніга, 2020. – 101, [2] с.
У зборнiк “Казкi жыцця“ Коласа ўвайшлi апавяданнi з патрыятычным пафасам, у якiх гучыць актуальная думка аб адданасцi Радзiме (“Хмарка“, “На чужым грунце“, “Крынiца“, “Даль“ і інш.). Бесклапотная хмарка пасля доўгiх блуканняў вяртаецца ў той край, адкуль выйшла, каб “заплакаць халоднымi слязьмi над роднымi палямi“, бо “ў сваiм родным кутку работы досыць для кожнага“. Лiпавае насенне, апынуўшыся ў цудоўнай далi, “куды прасiлася душа“, ужо не заўважае прыгажосцi гэтага прывабнага краю. Прысуд кропелькам расы гучыць у словах гары-мацi: “За тое, што вы не паслухалi свае маткi i кiнулi сваю радзiму, вы будзеце вечна кружыцца па свеце i нiколi не забудзеце сваёй жальбы па родных кутках, i нiдзе не будзеце мець вы прытулку на свеце“. |
|
Колас, Я. Страшнае спатканне : апавяданні / Якуб Колас ; [малюнкі М. Селешчука]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 30, [2] с. – (Мая першая кніжка).
Апавяданні “Школа”, “Страшнае спатканне”, “Рыбакі” прызначаны для малодшага школьнага ўзросту. |
|
![]() |
«Табой я жыў, табой жыву…» : пра жонку Якуба Коласа / [укладальнікі: В. В. Міцкевіч, В. Д. Міцкевіч ; прадмова М. В. Труса]. – Мінск : Звязда, 2022. – 246, [1] с., [16] л. іл., каляр. іл., партр., факсім.
Выданне прысвечана жонцы беларускага Песняра Марыі Каменскай і змяшчае ўспаміны блізкіх сваякоў, фрагменты сямейнай перапіскі і ліставання Марыі Дзмітрыеўны з іншымі асобамі з акружэння класіка, дакументы і прысвячэнні, а таксама ўнікальныя фотаматэрыялы. Кніга будзе цікавая ўсім нераўнадушным да асобы і лёсу вялікага класіка і яго сям’і. |
Міцкевіч, В. Д. Сядзіба Качэрычы : шляхамі Ланеўскіх-Ваўкоў, фон Гоераў і іх нашчадкаў = Усадьба Качеричи : Путями Ланевских-Волков, фон Гойеров и их потомков / Вера Міцкевіч. – Мінск : А. М. Вараксін, 2022. – 63 с.
Кніга ўнучкі Якуба Коласа пра сядзібу Качэрычы – сучасны Кіраўск. Гэта выданне – шматгатовае даследаванне аўтаркі, дзе праз гісторыю двух дваранскіх родаў адлюстроўваецца мінулае мястэчка і сённяшняга раённага цэнтра Кіраўска. |