Край лугоў, край балот…
А ўсё міл ты мне… чым?
Я не ведаю сам.
І твой вобраз маім
Прыглядзеўся вачам.
Да цябе маё сэрца ляжыць…
Я.Колас
Палессе. Піншчына… Гэты перыяд займае важнае месца ў біяграфіі паэта. Менавіта Піншчыне і палешукам напісаны Песняром немалаважныя лісты, паштоўкі, адрасаваныя сям’і Балевічаў, жыхарам вёскі Люсіна, таварышу Міралюбаву (аддзел культурна-асветных устаноў пры Пінскім Аблвыканкаме), у якіх ён адлюстроўваў сваё жыццё і творчасць на Піншчыне. З гэтымі пісьмамі можна азнаёміцца ў раздзеле “З-пад пяра пісьменніка”.